mikola1l:
значыць, прыхільнікі наркамаўкі не павінны чытаць выдадзеную "на тарашкевіцы" Рыгведы ці Біблію Сёмухі ці "Ўладара пярсьцёнкаў" і г.д. ? Перавёўшы гэта на лексыку, скажам, прыхільнік існаваньня слова "заўзятар" не павінен чытаць і скарыстоўваць літаратуру, дзе ёсьць "балельшчык"
Ну давайце я таксам траліную морду намалюю
заўзятар ё ў наркамаўскім акадэмічным "Слоўніку беларускай мовы", т. зв. СБМ 2012. І не толькі там - у Звяздзе няраз сустракаецца. Спасылку на БНКорпус даваць ці не трэба?
Наконт Уладара Пярсцёнкаў у перакладзе Змітра і Хрысціны - а чаго тады не прыгадаем тады іхняга жа "Хобіта", якія выдаваўся наркамаўкай?
mikola1l:
а ў нас у мовазнаўстве шмат чаго няма. Але гэта ня значыць, што ня будзе.
хаця, як выдавалі правапіс 2008 г. - вы такую мадэль паводзін прапагандуеце. Сабралося некалькі чалавек - нешта зьляпілі - і зацьвердзілі інстытуты, якія па-беларуску не бум-бум і нічога не зрабілі карыснага для разьвіцьця мовы (а наадварот асуджалі "беларусіфікацыю"...). Гэта называлася "вялікі ўнёсак" у разьвіцьцё мовы - памяняць "прэзідэнта" на "Прэзідэнта", "сальфеджыо" на "сальфеджыа".
Я бачу адно - тэрміналагічныя слоўнікі распацоўваюць і выдаюць чамусьці толькі гэтыя інстытуты, "якія па-беларуску не бум-бум і нічога не зрабілі карыснага для разьвіцьця мовы". Той жа доўгачаканы астранамічна-фізічны слоўнік Сцяцко чамусьці дагэтуль плануе выдаць дзяржаўны ўнівер, хоць і адкладаючы выданне далей і далей. А не сабраліся "барацьбіты за развіццё мовы", не скінуліся грашыма і не выдалі.
А калі што і выдаюць "барацьбіты за развіццё мовы", то атрымліваецца дзікая фантазёршчына як у Савіцкага з ягоным слоўнікам па інфарматыцы, які, дарэчы, ужо другі раз перавыдалі.
mikola1l:
гэта поўная лухта, вы самі гэта ведаеце. Нейк паспаліты хлопец у 2008 г. мне даводзіў, што "тэлебачанне", "ліній" гэта наркамаўка, а "тэлевізія", "лініяў"- тарашкевіца. Давялося яму паказаць "Звязду" з тэлевізіяй, а НН з "тэлебачаньнем"...
На НН спасылацца дурны тон - у іх там і слова [censored] можа быць з цвёрдым знакам напісана быць. Каб ён стаяў і не падаў.
mikola1l:
Гэтыя спрэчкі вядуцца і сярод прыхільнікаў наркамаўкі і сярод прыхільнікаў тарашкевіцы. Тое сама як з лацініцай - яна ёсьць і ў наркамаўскім варыянце і ў тарашкевіцкім.
Ну, дарэчы, тут вы ўжо памыляецеся - няма ў неатарашкевіцы (БКП-2005) лацінкі наагул. Калі ранейшыя граматыкі Тарашкевіча яе ўтрымлівае, то збор БКП-2005 пра яе ані гу-гу. Таму юрыдычна яе ў іх няма.
mikola1l:
а што не?Адмаўляла рэкамэндацыі акад. канф. 1926 г., правапісныя праекты 1930 і 1933 гг. (якія абмяркоўваліся інтэлігенцыяй, грамадзкасьцю). Складалася палітычнай камісіяй ЦК КП(б)Б. Адзіны чалец зь пісьменьнікаў - Александровіч - падтрымаў толькі пытаньні "ь" і "хв". За ёй рушыла ўсьлед некалькі праектаў 1934, 1938-1939, 1939, 1951 гг. якія былі перапоўнены пэрламі кшталту: "література", "сіній", "белые", "трымя".
Далей што? Іншай беларускай мовы апроч той што за Саветамі не існавала - на эміграцыю не ківайце, яны нажаль паказалі сваю імпатэнцыю (параўнуйце з украінскай эміграцыяй). Адкуль усе тыя ўзяліся, хто гарыць за стандарт да 1933? Дзе яны жылі? Дзе размаўлялі? Што стваралі? Хто яны ўсе наагул, каб навучаць як гаварыць тых, хто не адно пакаленне ў сям'і гутарыў на беларускай? Хто яны, каб казаць, што яны гаварылі ўсё жыццё няправільна?
Тыя, хто хочуць нібыта вяртацца ва ўзус да 1933 г. - калі ласка. Толькі не трэба тады называць тое, што яны робяць беларускай мовай - яны робяць рэвізію мову пад сабе. Назавіце яе новакрыўскай, вялікалітвінскай, хоць пратарасейскай - мне пофіг. Але яна не беларуская.
mikola1l:
калі ласка, прозьвішчы
Пойдзем ад адваротнага: дайце прозвішчы тых, хто зрабіў нешта тое праз тарашкевіцу (слоўнікі, энцыклапедыі), чаго не было дагэтуль зроблена наркамаўкай?
(апроч Валентыны Пашкевіч з яе англ-бел слоўнікам - бо ёсць ужо і наркамаўскі, які ў той час падрыхтоўваўся да выдання)
mikola1l:
поўная лухта, заснаваная на неразуменьні ці перакручваньні пазыцыі людзей.
Мне няма чаго перакручваць - звычайна ў аматараў тарашкевіцы (прынамсі ў большасці што я сустракаў) прыблізна такая каша ў галаве і існуе. Я спрабаваў разабрацца з ёй і неўзабаве кінуў - з шызікамі мала радасці гутаркі там весці. Бо кожны з іх на свой густ выбірае кола слоўнікаў-стандартаў па прынцыпе "падабаецца-не падабаецца", найперш грунтуючыся на даступнасці крыніц для іх. Прытым тыя крыніцы для іх таксама ніфіга не аўтарытэты - як толькі іх тыцкаеш мордай у іх, шт ояны памыляюцца, то адразу "там памылка!".
І з пунктам адліку ніяк яны не вызначацца - ад якога канкрэтна году лічыць "крыштальна чысцюткую беларускую мову".
Ну за адным разам яны забываюцца, што і тарашкевіца - вынік савецкай працы
mikola1l:
ну так-так, украінская дыяспара ўхваліла правапіс, сьмешна!!!
існуе даведнік выдадзенага беларускай эміграцыяй...
"Слоўнік слоўнікаў" Кіпеля і Саўкі? Ён у мяне пад рукой, але калі вы ўжо згадалі пра яго - скажыце як там знайсці эміграцкі альтэрнатыўны аналаг ТСБМ ці БелЭн?
mikola1l:
стоп... прычым тут эміграцыя. Тое што ў БССР/РБ усе пісалі наркамаўкай - не абазначае, што ўсе былі яе прыхільнікі.
Пачытайце высновы моўнай канфэрэнцыі 1992 году - там і прыхільнікі наркамаўкі і прыхільнікі тарашкевіцы і прыхільнікі іх зьліцьця АСУДЗІЛІ РЭФОРМУ 1933 Г., выступілі супраць рэфармаваньня мовы, адзначыўшы, што галоўная праблема - выкананьне Закону пра мовы, моўнае адраджэньне і вяртаньне ва ўсе пазыцыі дзяржаўна-грамадзкага жыцьця.
Увогуле, гэта праблема і часткі наркаманаўцаў і часткі тарашкевічаўцаў - займацца лухтой. На канфэрэнцыі паспрачаліся - і слушна, што спрачаліся, не маўчалі - але прыйшлі да высновы - кадыфікацыяй можна займацца ня ў час пагрозы для існаваньня мовы.
Я пра працу камісіі ведаю. Далей што?
mikola1l:
ну і напэўна, і прыхільнікам наркамаўкі і прыхільнікам тарашкевіцы варта адрынуць этымалягічны, я так назаву, "правапіс ВКЛ" і слоўнік насовіча зь яцямі і цьвёрдымі знакамі і ўсю літаратуру на лацініцы
Гэта праблемы "тарашкевічаў" - я іх слоўнікаў новых бадай не бачу. Найперш арфаграфічнага. Калі яго няма, то азначае што і дагэтуль паразітуюць на наркамаўскай норме. І далей будуць.