Мне падабаецца слухаць радыё , напрыклад паэму "Дон Жуан" у перакладзе Уладзiмiра Скарынкiна. Ен пераклау таксама Дантэ Аліг'еры "Боскую камедыю " (скарочаны варыянт "Новае жыцце". Цiкава, што...
... ...вялікі твор напісаны не на моднай тады латыні, а на італьянскай мове, якой грэбавалі самі яе носьбіты. Людзей, што пагарджалі роднай мовай, Дантэ Аліг'еры называў "агіднымі", "нізкімі" і ўсклікваў: "Сорам і вечная ганьба дурным італьянцам, якія ўзвышаюць народную мову іншых краін, а прыніжаюць сваю ўласную!"
Нямецкі біёграф і перакладчык Дантэ Вітэ пісаў: "Нідзе Дантэ не выяўляе так свайго патрыятызму, як у тых выпадках, калі ён, нагадваючы сына, што абараняе маці, бярэ пад абарону мову свайго народа ад лаціністаў, якія ненавідзелі яе.
Галоўная карысць, якую ён мог даць і сапраўды даў свайму народу, — адзінства нацыянальнай мовы і нацыянальнай літаратуры. Не яго віна, што ён не мог даць яму і адзінства палітычнага". Але гэта не зусім так. Дакладней, зусім не так. Дантэ стаў сцягам нацыі, які высока ўзнялі дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху супраць французскага і аўстрыйскага панавання. Гэты рух у 1870 г. прывёў да стварэння аб'яднанага Італьянскага Каралеўства, дзяржаўнай мовай якога была абвешчана італьянская.
Добавлено спустя 8 минут 20 секунд
Развітальная песня перакладчыка
Мне паспрыялі зоры ў раз чарговы.
Я кропкаю перапыняю словы
І зачахляю вернае стыло.
Так, як святло недасягальных зорак
Даходзіць да зямлі праз вечны морак,
З былых стагоддзяў да мяне дайшло
Петраркі, Дантэ, Байрана святло.
Няўрымслівы, упарты, апантаны—
Хацеў я, каб адлюстравана мной
Яно было, як сферай люстраной.
Не прагну я ні славы, ні пашаны.
Хай прамяні, што мной адлюстраваны,
Прымусяць зіхацець яшчэ ярчэй
У цемрадзі духоўнага калецтва
Грань беларускай часткі чалавецтва.
Хай ні рубля не дасць мне казначэй,
Іх твораў словы для маіх вачэй —
Як яханты на залатым пярсцёнку.
І я таму сягоння вельмі рад,
Што здолеў гэты антыкварыят,
Які праменіцца знутры і звонку,
Пакласці ў нашу моўную скарбонку,
Хоць, мо, зрабіў я гэта не ў пару.
Бліскучыя тэрцэты і тэрцыны
Узнёслым патрыётам той краіны,
Дзе нарадзіўся колісь і памру,
Я ў карыстанне вечнае дару
І веру, што ў бібліятэчным пыле
Яны не знікнуць — і нашчадак мой
Не скажа, пыл змахнуўшы з іх рукой:
"Якую мову мы, аднак, згубілі!
За што яе так продкі не любілі?"