Учора мне давялося расправіцца з адным паскудным вірусам, які маскуецца пад антывірус "Antivirus Security Pro".
Ён блакуе практычна ўсе праграмы, пазначаючы іх як "вірусы" і настойліва просіць сябе набыць. У Сеціве трапляюцца складаныя інструкцый па яго выдаленні, у тым ліку са спампоўкай іншых праграм (не выключана, што таксама вірусаў).
Дык вось, я зрабіў наступным чынам.
Націснуў на перазагрузку.
Увайшоў у "безопасный режим" (націснуўшы перад загрузкай клавішу F8.
Праз Total Commander выдаліў тэчку (падгледзеў яе ў ярлыку "псеўдаантывіруса"
:
"C:\Documents and Settings\All Users\Application Data\WVng3333"
Перазагрузіў кампутар і пачаў нармальна працаваць.
Раптам хто сутыкнецца з такой праблемай - дык карыстайцеся. Магчыма, дапаможа і ў выпадку іншых праграмаў, якія без згоды карыстальніка ўсталёўваюцца на кампутар.