7 лістапада ў мінскім клубе «Рэактар» адбудзецца чарговы канцэрт у межах музычнага праекту «ЖывыГукON-line». Дата правядзення гэтага канцэрту абрана не выпадкова. 7 лістапада — гэта ня проста «чырвоны дзень календара», але і дзень нараджэння ідэйнага кіраўніка праекта «ЖывыГукON-line» і вядомага беларускага музыкі Піта Паўлава.
Павіншаваць Піта, апроч яго ўласнага гурта GaradZkija, прыйдуць маладыя, а таксама ўжо вядомыя беларускія гурты:
[*]для гурта Clover Club гэта будзе літаральна першы выступ перад вялікай аўдыторыяй. Але ўжо зараз можна паслухаць іх дэбютны сінгл «So Full of Clover»
[*]«Глебстеры», якія ўжо двойчы гралі на канцэртах серыі «ЖывыГукON-line» у гэтым годзе, гатовыя прыцягнуць увагу новых слухачоў
[*]Гурт Мутнаевока зноў парадуе ўсіх сваім фірмовым драйвам і брудна-меладычнымі гітарнымі рыфамі
[*]IQ48, схаваўшыяся гэтым летам на рэпетыцыйнай базе, упершыню сыграюць песні, якія ўвойдуць у трэці паўнафарматны альбом
Канцэрт пачнецца а 21-ай гадзіне і працягнецца да ночы. Квіткі на канцэрт будуць неверагодна таннымі — усяго 9 тысячаў, а для тых, хто святкуе свой дзень нараджэння 7 лістапада, уваход будзе вольным (трэба мець з сабой пашпарт ці пасведчанне аб нараджэнні)! Білеты можна набыць у касах клубу.