у RM такі ж рухавік, як у мінчыка. раней на яго быў камплект ЦПГ на 150сс, які станавіўся болт-он. моцыкі вельмі падобныя. у мінчыка крыху даўжэй колавая база, на 2 літры большы бак і аднолькавыя покрыўкі спераду і ззаду, можна мяняць месцамі для раўнамернага зносу. ну, спіцаваныя колы, тут ужо кожны сам вырашае, плюс гэта, ці мінус. а, і чароўны крэдыт 4%, вядома ) у RM тахометр, індыкатар перадач, паліўны фільтар, літыя дыскі, доўгія крылы з брызгавікамі, гофры на відэльцы, меньшая вага, прыемны ціхі выхлап і нават сувязь па блютузу са смартфонам ) і ён танней ажно на 200 рублёў )
хаця зараз, адкатаўшы сезон на індусе, пад А1 я ўзяў бы сабе Баджадж Боксер 125