_Viking_:
Да и в минчик нет смысла лить дорогое, а тут считай экономия в 2 раза, а смазывает лучше. Не думаю что оно меньше проедет, все равно замена тут каждые 2000
А вось гэта сьвятая праўда. На круізёрах чым яны цяжэй, тым больш спецыфічныя патрабаваньні да алівы; у найбольш кубатурныя лепей увогуле ліць мінералку, каб не спаліць счэпу. А беларускаму кітайцу сапраўды ўсё адно. Хоць хачу адзначыць, што ўражаньні ад Mannol у мяне пакуль што толькі негатыўныя. Акрамя мота, я заліваў летась манолаўскую аліву для гаспадарчай тэхнікі ў свой мотаблёк, і напрыканцы сезону зь яго вылілася нешта... нават словамі не апісаць. Я ня ведаю, ці можа быць штосьці ў сьвеце больш вадкае за ваду, але гэта было менавіта яно. Нейкая чорная дрысьня, якая пырскала ва ўсе бакі і плюхала. І гэта быў арыгінал, а я чуў, што Mannol бывае таксама палёны. Не хачу нават уяўляць, што там 