Ергалай:
Совершенно незаметнено проскочила эта копия brompton. А вдруг кто-то купил. Есть такие?
Я купіў, вельмі радаваўся (бо даўно хацеў Brompton, але ён дарагі і не ў нас), мадыфікаваў троху, дакупіў аксесуараў… педаль з шатуна вываліўся (замяніў разам з зорачкай), колцы на багажніку пачалі адвальвацца (замяніў), паставіў выгнуты руль, каб вышэй было.
Ездзіў дом — аўтобус/метро — пункт прызначэння — аўтобус/метро — дом. Зарабіў ачкі рэспекту а метрамэнаў. 
Праз 9 месяцаў труба пад седзельным штыром разламілася (абышлося без аварый, я яшчэ пару дзён ездзіў і не разумеў, чаго сядло не зацягваецца нармальна), буду здаваць па гарантыі.
Карочы, якасць такая сабе. Гэта люмінь, а не жалеза, як у бромптане, шо рабіць. Хіба што Dahon Curl i4 шукаць, але ён коштам з бромптан, а выглядае горш. %_% А калі купляць бромптан, то можна ўжо і на Kwiggle паглядзець…
Але я 95 кг. Калі вы 75 кг, то норм будзе, думаю. Тым больш за такі кошт.