Малаховский.Павел:
разогнался до "максимальной 80-85"
Вось калі гэтага не рабіць, ну і ўвогуле не прыцягваць непатрэбнай увагі, то ніхто не будзе глядзець, ці не стаіць там у вас "нячэсная" ЦПГ.
Справа ў тым, што
1) у Беларусі нават на 49 кубікаў трэба мець правы, то-бок чалавек, які мае хоць бы катэгорыю АМ, ужо ведае самаменей правілы дарожнага руху. У адрозьненьні ад РФ, дзе на мапедах можа езьдзіць хто заўгодна, і таму там ё мотабаты, якія перыядычна займаюцца адловам гоншчыкаў з перакручанымі ЦПГ. У нас на гэта каманды не даюць - прынамсі, пакуль што.
2) як чалавек з, кхм, досьведам, магу сказаць, што 110-кубовая ЦПГ (з усімі неабходнымі прыблудамі кшталту новага карбюратара і г.д.) не пераўтварае 49-кубовы мапед у апарат, роўны па магутнасьці 110-кубоваму моцыку. Яна проста дадасьць цягі, дазволіць заязджаць на горку на 4-й перадачы, але ганяць на 80 км\г вы ўсё адно не будзеце, бо гэта забойства мапеда. Крэйсерская застанецца больш-менш у раёне 50 км\г, толькі мапед будзе яе выцягваць без залішней напругі. Што зноў падводзіць да высновы - ня трэба лётаць на мапедзе, як быццам гэта матацыкл.
Што датычыцца пераносу віны за заніжаныя паказчыкі на краму, то, як вы верна заўважылі, гэта не спрацуе. Вы падаяцё дакумэнты на 49 кубоў, праходзіце зьверку - пасьля гэтага адказнасьць толькі на вас, бо не існуе нейкай гарантыйнай плёмбы, якая б даказвала, што ЦПГ большага аб'ёму стаяла на мапедзе на момант пакупкі, а не была ўсталяваная вамі дома ў гаражы.