Сёння на pravo.by быў афіцыйна апублікаваны наступны дакумент:
Рашэннем Мінгарсавета былі зробленыя змяненні і дапаўненні ў Інвестыцыйную праграму г. Мінска на 2013 год. Дык вось, сярод іншага, у Інвестпраграму дадалі пункты 259-304. Ну а найбольш вартым увагі сярод іх мне падаўся пункт нумар 299 такога зместу:
"299. Строительство жилого дома для многодетных семей в квартале улиц Короля, Сухой, Романовской Слободы, Немиги (магистральные сети, распределительные сети, благоустройство и озеленение территории)".
Для разумення, дзе гэты аб'ект знаходзіцца, дадам карцінку квартала.
Мо нехта штось ведае пра гэтую "шматдзетную хатку"? Бо дужа падазрона выглядае падобны будынак у самым сэрцы нашай сацыяльна-дэзарыентаванай дзяржавы.
Дарэчы, вось так выглядаў радок, датычны жылога дома ў квартале Караля - Сухой - Раманаўскай Слабады - Нямігі, у пачатковай рэдакцыі Інвестпраграмы: