• AlehSjoberg MemberАвтор темы
    офлайн
    AlehSjoberg Member Автор темы

    253

    13 лет на сайте
    пользователь #289356

    Профиль
    Написать сообщение

    253
    # 5 февраля 2013 13:54

    5 дзён таму ў Менску адкрылася новая "рэстарацыя",якая прадстаўляе міжнародную сетку ўстановаў харчаваньня...больш за 130 кафэшак у Расеі,Украіне,Польшчы.Дабраліся і да "сінявокай".Так як мелі дачыненьне да адкрыцьця гэтае рэстарацыі ў Менску вырашылі паглядзець што ды як...
    На ўваходзе напаўздзьмутыя балёнікі нагадалі што для кагосьці адкрыцьцё "Евразии"-сьвята.А як для наведвальнікаў?Для мяне як для курыльшчыка,канешне,прыемны другі паверх дзе дазволена атручваць сябе нікатынам.бадай,гэта калі не адзіны + які пакуль там ёсьць.
    Мілая афіцыянтка адразу папярэдзіла што скончылася (!) піва і беларуская гарэлка))за 4 дні ўсё выпілі?!Ну ды халера зь ім-усё-роўна такое не п'ем.А вось папяльнічкі як апынулася таксама скончыліся-прынеслі сподак маленькі і пакуль я настойліва не папрасіў папяльнічку,не мянялі,а калі замянілі-то яна была БІТАЯ на 1 чвэрць)).Народу было няшмат,але для панядзелка хапала.Мэню,безумоўна,пацешыла кітчам і разнастайнасьцю (тут +на - выходзіць,бо ўстанова разлічана на сярэднюю клясу).У асноўным,прадстаўлена карэйская,японская кухні,але ё асобнае мэню з піццай.Ролы,на мой густ не самыя паганыя ў горадзе: рыбы дастаткова,рыс не перакамячаны і не перавараны.Порцыі даволі вялікія.А вось гарачае...порцыі мізэрныя-мізэрныя (хаця,азыяцкая кухня прадугледжвае ненасычанасьць).Супы па 100 грамаў,але сапраўды,някепскія. Праўда,чакалі мы гарачае больш за гадзіну (акуня яны лавілі ці што так і не патлумачылі)...ігрыстае віно прынесьлі цёплае ,канешне,без льду і без вядзёрка))Спадзяюся,сэрвіс нават у "рэстарацыі" такога ўзроўню,будзе падвышаны.
    І карткі можна пакуль купіць там на зьніжкі (10,15,20 % па 360,560,860 тыс.)...карацей,наўрадці я туды шчэ прыйду..
    Ах,і вось яшчэ што з прыемнага: да 13:00 там сусі па 9500 штука і з 13:00 па 18:00 акцыя: бярэш 1любую страву ці напой-2-я бясплатна.Паглядзім колькі гэта лафа пратрымаецца.