=BY=SERG:
AutVit, ага, я бы за мягкое Ч убивал бы без суда и следствия, особенно всяких телеведущих с белсата
Дарэчы, гэта даволі сур'ёзная праблема - чамусьці калі неафітаў навучаюць мове, абавязкова акцэнтуюць увагу на тым, што ў мове Р толькі цвёрдае (гэта прытым, што на Беларусі ё дыялекты, дзе яно якраз можа быць мяккім), а вось пра цвёрдасць ч неяк забываюцца. Перацытую публікацыю на гэту тэму з аднаго ЖЖ:
Наконт мяккага "ч" у беларускай мове ад навічкоў. Некаторыя лічаць - ат, цярпіма і некрытычна, галоўнае на мову як такую перайшоў. Гэтая фанетычная неахайнасць, мо, некрытычная для такіх жа выхадцаў з рускамоўнага асяроддзя. А вось першапачаткова беларускамоўным гэта можа ўскладняць успрыманне. Удакладню, чаму.
Нарматыўне беларускае "ць" - гэта тое густое, або мокрае "ць", якое вы можаце чуць ад вяскоўцаў або ў фальклорных перадачах пра бабулек і пра вячоркі. Калі рускамоўныя перадражніваюць трасянку, яны добра яго ўзнаўляюць. Гэткае шапяляватае "ць", крыху мякчэйшае за польскае "ć". (Тыя ж уласцівасці у "сь" і "зь".) Адпаведна гэты гук можа часам нагадваць рускае "чь", асабліва вельмі змякчанае. Адпаведна, і наадварот: рускае "чь" можа ўспрымацца як беларускае "ць".
Адзін мой суразмоўца гаварыў па-беларуску з такім акцэнтам і сказаў "вечар" так, што я пачуў "вецер".
Вось маленькі спіс слоў, няправільнае вымаўленні якіх дае ў выніку іншы сэнс.
печка - Пецька
качка - Кацька
вечар - вецер
шчокі - сцёкі
чэсны - цесны
чэсць - цесць
шчоткі - з цёткі
меч - медзь
PS Тое ж тычыцца і пераходу са Щ на ШЧ. З ім таксама бяда. Як правіла, ў неахайным вымаўленні яно робіцца ШШ, але гэта ўжо іншая тэма.