• 2790053 Neophyte PosterАвтор темы
    офлайн
    2790053 Neophyte Poster Автор темы

    0

    4 года на сайте
    пользователь #2790053

    Профиль
    Написать сообщение

    0
    # 23 июля 2019 17:45

    У верасні 2019 года ўвесь свет будзе адзначаць 80-я ўгодкі з моманту пачатку Другой сусветнай вайны. 1 верасня 1939 года вайна прыйшла не толькі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай, але і ў Беларусь. Ужо ў першы дзень нападу Германіі на Польшчу нямецкія бомбы паляцелі на заходнебеларускія гарады, а тысячы нашых суайчыннікаў у шэрагах Войска Польскага пачалі змагацца супраць гітлераўцаў.

    Доўгі час у Беларусі пра падзеі верасня 1939 года не любілі ўзгадваць. Маўчалі пра тое, што адбывалася з 1 па 16 верасня 1939 года, гучна расказвалі пра яблыкі ды кветкі, якімі сустракалі Чырвоную Армію жыхары Заходняй Беларусі пасля 17 верасня, аднак не ўзгадвалі пра баі на даваеннай мяжы, пра савецкія самалёты, якія бамбілі польскія вайсковыя калонны і натоўпы бежанцаў.

    Не прынята было ўзгадваць і пра сталінскія рэпрэсіі супраць жыхароў заходніх абласцей БССР у 1940-1941 гадах. А гэта чатыры хвалі дэпартацый, знішчэнне польскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў, прозвішчы якіх увайшлі ў так званы “Беларускі катынскі спіс” і жудасная эвакуацыя турмаў НКУС БССР у чэрвені 1941 года, падчас якіх нкусаўцы забілі сотні вязняў.

    Пра ўсё гэта мая новая кніга “Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны”. У кнізе чытач знойдзе ўнікальныя факты па гісторыі баявых дзеянняў, якія вялі Чырвоная Армія супраць падраздзяленняў Войска Польскага. Іх вынікам былі шматлікія жаўнерскія магілы, якія захаваліся да нашых дзён.

    Чые прозвішчы апынуліся ў “Беларускім катынскім спісе” і хто быў дэпартаваны падчас чатырох хваляў сталінскіх дэпартацый з тэрыторыі савецкай Беларусі? Пра ўсё гэта і не толькі ідзе гутарка ў новай кнізе.

    Зараз адбываецца збор сродкаў на выданне гэтай, багата ілюстраванай кнігі. Вось тут Вы можаце падтрымаць “Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны”: https://ulej.by/project?id=1080091

    Толькі разам мы зможам данесці гістарычную праўду да беларускага грамадства. Імёны ўсіх спонсараў будуць апублікаваныя ў кнізе.

  • l_a_bus Senior Member
    офлайн
    l_a_bus Senior Member

    2166

    20 лет на сайте
    пользователь #17939

    Профиль
    Написать сообщение

    2166
    # 23 июля 2019 19:58

    стоишь возле поедим поедим?