BDQ, сістэмная плата прыстаўкі выдае відэасігнал кампазіт па нізкай частаце, далей вч-мадулятар канвертуе сігнал на частату нейкага тв канала. Патрэбна ўзяць сігнал яшчэ да мадулятара, і падаць на rca ці scart. У тыповым нінтэндо мадулятар сумешчаны з канвертэрам сілкавання сістэмнай платы, гэта звычайны інтэгральны стабілізатар 7805 на 1 Ампер. Таму з платы мадулятара выходзіць +5Вольт, зямля, і прыходзіць аудыя і відэа па нізкай частаце, вось бярыце аудыё, відэа і зямлю, і падключайце, якасць выяўлення будзе лепшая, чым на тв-канале, прытым значна, калі прыстаўка "левая".