http://www.kinopoisk.ru/level/1/film/472248/
Наши дни. Москва. Растущий мегаполис выходит из-под контроля милиции. Уровень преступности растет в геометрической прогрессии. Макс Калинин бывший офицер разведки ВДВ, оперативник УБОП. По фиктивному обвинению его увольняют со службы. На деле Макс просто не согласился отпустить преступника, за которого кто-то из его руководства получил большую взятку. Калинин принимает непростое решение, он будет бороться с беззаконием своими методами. Макс собирает маленькую команду единомышленников.
Команда разрастается и постепенно превращается в опасную и жестокую карательную организацию, которой боятся все. Они выбирают своим знаком меч, так же их называют и журналисты. На улицах города разворачивается настоящая война. «Меч» находится между двух зол — криминального мира, который объявляет огромные деньги за их «головы» и своих бывших коллег, которые начинают охоту на «оборотней».
Вельмі ўражаны гэтым міні-серыялам, хаця заўсёды не любіў расійскія крмінальныя баявікі накшталт "Бандытскага Пецярбургу", "Менты" і інш. Але ГЭТЫ серыял глядзеў не атрываючыся. Былы аператыўнік УБАЗ, яго сябра па зброі - ВДВшнік-снайпер, чэкіст ў адстаўцы, былы следчы, дзеючыя міліцыянер, пракурор і медсястра - вось гэтыя 7 чалавек, у якіх па-рознаму склаўся лёс, але якія аб'ядналіся адной ідэяй - вяршыць правасуддзе: змагацца з забойцамі, наркапастаўшчыкамі, карумпаванымі чыноўнікамі...Да каго не дабіраецца правасуддзе альбо дабіраецца "слаба" - да тых прыходзіць "Меч". Гэтая каманда з 7 чалавек кожны раз заглядвае ў твар смерці, здзяйсняе неверагодныя ўчынкі. На іх ідзе сапраўднае паляванне як крымінальнага свету, якім "Меч" перашкаджае падкупаць чыноўнікаў і безнаказана тварыць свае жудасныя справы, так і праваахоўныя органы, якія, на-першае, не могуць раскрыць учынкі "Мяча", па-другое, шматлікім карумпаваным прадстаўнікам гэтых органаў групоўка таксама перашкаджае "жыць", па-трэцяе, "Меч" падтрамліваецца грамадствам і па-чацвёртае, - "Меч" нібы насміхаецца над гніласцю і слабасцю праваахоўнай сістэмы.
Усе дзеянні, учынкі "Мяча" не з'яўляюцца бессэнсоўнымі альбо неапраўдальнымі. Не забіты аніводны невінаваты чалавек, не прафуканы бессэнсоўна аднятыя грошы; удары наносяцца асэнсавана, лёгкія "мішэні" не выбіраюцца (альбо "лёгкія" становяцца ланцугом да цяжкіх).
У той жа час гэта не амерыканскі баявік са спецэфектамі, дзе Шварцнэгер адзін расквітваецца з цэлым востравам ("Коммандо". Дзеянні групоўкі падрабязна плануюцца, аттачваюцца, затым рэалізуюцца. У той жа час байцоў нярэдка раняць, не заўсёды ім удаецца ўсё прадугледзіць.
Гэта фільм не пра жорсткасць, нават не пра неадваротнасць пакарання. Гэты фільм шмат аб чым вымушае задумацца: аб бездапаможнасці простых людзей, аб тым, што не заўсёды ўсё вырашаюць грошы, сувязі, браніраваная шкло і вялізная ахова; аб тым, як наша грамадства іржавее, калі ў вышэйшых эшэлонах улады знаходзяцца такія пачвары, як начальнік УБАЗ і камандзір вайсковай часткі (па серыялу), і як іх без такіх адчайных людзей, як "Меч", практычна нерэальна ўбраць, каб не атручвалі ўсім жыццё; аб узаемаадносінах, дапамозе адзін аднаму; аб розных супэрячнасцях...Як і любы фільм - не без ляпаў, але яны зусім не псуюць карціну. Адназначна скажу, што гэты серыял глыбока запаў мне ў душу і не запамятаецца, як чарговая шматмільённая фантастычная казка
Гэта не з тых танных фільмаў і серыялаў, што лёгка можна знайсці ў хатняй сетцы. Але раю скачаць яго з Інтэрнета альбо набыць дыск і паглядзець. Згаджуся з гэтымі каментарыямі -
Смело могу заявить: еще ни от одного фильма меня так не колбасило, ни один фильм на моей памяти не заставил меня так сопереживать за Героев (за ГЕРОЕВ!). Смотря фильм, я часто абстрагируюсь, прекрасно понимая, что чтобы не происходило на экране — это игра актеров, это — кино. А тут я влился в их придуманную жизнь и сам себе удивляюсь, как такое возможно. Тут люди не играют в очередном бездарном сериале — они все живут жизнью своих героев. Потрясающе!!!
Смычка власти: милиции, ФСБ и военных с оргпреступностью, что может быть страшнее в откровенно тоталитарном государстве! И последний рубеж в этой битве — Меч!
И как бы хотелось, чтобы всем этим дерьмом занимались не отчаявшиеся одиночки, а те, кто целенаправленно (не для собственной наживы) пошел в милицию, ФСБ, УБЭП и т. д. Чтобы государственные органы власти занимались тем, чем должны заниматься, а не набивать под шумок себе карманы. И тогда не будет ни «мечей», ни «белых стрел», ни народных мстителей, потому что этот самый народ снова начнет верить, верить и доверять и милиции, и прокуратуре, и судьям, и политикам высокого ранга, и президенту…
Гарантую, что большасці з вас серыял абавязкова спадабаецца. 10 з 10! Адназначна лепшы крымінальны "твор" Расіі! Не пабаюся гэтага слова - шэдэўр!