• baraba6ka Neophyte PosterАвтор темы
    офлайн
    baraba6ka Neophyte Poster Автор темы

    13

    13 лет на сайте
    пользователь #380590

    Профиль
    Написать сообщение

    13
    # 16 декабря 2015 20:47

    Вітаем!

    Беларуска-англійскі слоўнік у малюнках "Наш дом" шукае сваіх чытачоў!

    - дзяцей, якія любяць вучыцца, гуляючы. Мы прапаноўваем ім кнігу прыгожых малюнкаў, якія можна разглядаць, прыдумляць па іх гісторыі і заадно вывучаць беларускую ці англійскую мову.
    - дарослых, якім бракуе словаў, каб называць рэчы і дзеянні нашай штодзённасці
    - настаўнікаў і вучняў, якія хочуць навучыцца англійскай мове без пасярэдніцтва іншых моваў.

    Мы прапануем якасны друк і больш за 50 сюжэтных малюнкаў вялікага масштабу на самыя розныя тэмы, зьвязаныя з хатнім жыццём.
    Мы імкнемся быць вельмі падрабязнымі, і таму ў нашым слоўніку больш за 1000 словаў, бо мы называем не толькі прадметы, але і іх часткі, а таксама дзеянні, звязаныя з гэтымі рэчамі.
    Мы дбаем, каб каб па-беларуску размаўлялі прыгожа і правільна, і таму мы асобна падкрэсліваем розніцу ва ўжыванні тых ці іншых словаў.
    Беларуская частка слоўніка ўзгадняецца з вядомымі мовазнаўцамі, а ангельская - з перакладчыкамі з сучаснай англійскай мовы.

    Мы ганарымся сваем праектам. Мы марылі, каб знайшоўся такі слоўнік для нашых дзяцей, але такога не было, і мы зрабілі яго самі. Засталося зусім крыху - сабраць грошы на яго выданне.

    Зробім калядны цуд разам - збярэм грошы на "Наш Дом"!

    Падтрымайце, калі ласка, наш праект на Talaka.by :
    http://www.talaka.by/projects/1004/campaign

    За навінамі праекта можна сачыць у FB і VK
    https://www.facebook.com/groups/nashdom.ourhome/
    https://vk.com/nashdom_ourhome