фірма "ЗОВ-мебель", Гародня, замаўляў кухню з самастойнай зборкай, камплект прыйшоў няправільны - адна з ніжніх тумбаў была інвертавана зьлева направа, то біш я замаўляў шуфлядкі зьлева, а яны мне прыслалі тумбу, дзе шуфлядкі справа... у дадатак дзьве шуфлядкі апынуліся правабаковымі, а астатнія дзьве левабаковымі, то біш нават у інвертаванай форме тумбу мне сабраць не атрымалася б клей, які ішоў у камплекце для самастойнай зборкі, быў засохлы - з мінулым тэрмінам прыдатнасці...
замову кухні я рабіў у афіцыйнага дылера "СООО ЗОВ-Леневромебель" у ГЦ "Globo", металічную ракавіну мне падсунулі не тую, што я замаўляў, пры гэтым яшчэ і дэфармаваную, сваю памылку адразу прызналі, але патрабаваньне замяніць ракавіну выканалі толькі праз паўтары месяцы, пасьля пагрозы, што зьвярнуся ў адпаведныя інстанцыі... грузчык-дырэктар Дзіма, які павінен быў замяніць ракавіну, нешта муціў, відаць сплавіў маю новую ракавіну, а мне хацеў падсунуць спісаную, і спадзяваўся, што я не заўважу падмену, а калі я заўважыў - вельмі доўга, усімі праўдамі і няпраўдамі, адцягваў сустрэчу са мной, відаць шукаў грошы, каб набыць мне новую ракавіну, бо маю новую ўжо сплавіў...
пластмасавы латок грузчык-дырэктар Дзіма прывёз таксама дэфармаваным, я запатрабаваў замяніць, ён прывез мне іншы латок, але ён таксама быў дэфармаваным, прыйшлося адмовіцца ад латка і забраць грошы за яго...
з 16-ці замоўленых ручак, 2 апынуліся іншай мадэлі, хаця падобнай формы, прыйшлося патрабаваць замяніць...
калі я запатрабаваў замяніць інвертаваную тумбу, мне прапанавалі прывезьці проста сьценкі ад тумбы, а я, маўляў, сам прасьвідрую ў іх патрэбныя адтуліны і зьбяру тумбу, я адмовіўся... праз два тыдні мне прывезьлі патрэбныя сьценкі з усімі адтулінамі, а дзьве правыя шуфлядкі на дзьве левыя замяніць адмовіліся, сказаўшы, што я дуру ім галаву, што шуфлядак, маўляў, не бывае левых і правых, маўляў, яны аднолькавыя... прыйшлося ехаць у іх краму і з лінейкай ім даказваць на месцы, што фасады правых і левастароньніх шуфлядак маюць ссоўваньне на 7 мм адпаведна ў правы ці левы бок, толькі пасьля гэтага мне згадзіліся замяніць правабаковыя фасады шуфлядак на левабаковыя, але ў выніку прывезьлі фасады наогул без адтулін, маўляў, сьвідруй адтуліны сам... я запатрабаваў выканаць маю замову ў поўнай меры і прыслаць мне фасады з адтулінамі, прадавец сказаў, што яны не маюць магчымасьці замовіць такія фасады на фабрыцы, бо там вельмі шчыльная чарга, і такімі дробязямі фабрыка "ЗОВ" займацца не будзе... нарэшце я пагадзіўся на тое, каб да мяне прыслалі зборшчыка, і ён бясплатна прасьвідраваў адтуліны ў фасадах.
Такім чынам, кухню я поўнасьцю сабраў толькі праз 4 месяцы пасьля яе замовы, пры гэтым дастаўку кухні я чакаў два тыдні, сама зборка заняла яшчэ пару тыдняў, а на спрэчкі з прадаўцом прыйшлося патраціць 3 месяцы...
Купляйце беларускае???
Афіцыйны дылер "СООО ЗОВ-Леневромебель" у ГЦ "Globo" - махляры, тармазы і хамы нікому не раю рабіць у іх замову і наогул купляць мэблю вытворчасьці фабрыкі "ЗОВ"