Из интервью генерального продюсера телеканала "ЛАД" Аляксандра СЕМЯРНЁВА газете "Звязда":
— Многiя вашы калегi-тэлевiзiйнiкi выказваюць шкадаванне аб тым, што будзе страчаны высокапрафесiянальны i некамерцыйны канал «Культура». Думаю, вялiкая частка тэлегледачоў таксама будзе шкадаваць аб гэтым...
— Што датычыцца Мiнска, то гэта, канешне, вострае пытанне. Аднак сёння ўвесь частотны рэсурс належыць дзяржаве, i стаiць задача развiваць нацыянальнае тэлебачанне. У той жа час Белтэлерадыёкампанiя аплачвае трансляцыю расiйскiх каналаў. Гэта нармальна? Я думаю, што не.
Магчыма тое, што «Лад» будзе выходзiць на частотах «Культуры» — гэта не самае чаканае рашэнне. Але я не бачу iншага шляху для таго, каб развiваць нацыянальнае тэлебачанне. Да таго ж спадарожнiкавае тэлебачанне i кабельныя сеткi дазваляюць сёння глядзець расiйскiя каналы.
— Думаю, не памылюся, калi скажу, што вялiкая частка гледачоў тэлеканала «Культура» — гэта iнтэлiгенцыя. I наўрад цi сёння яна ў стане набыць сабе спадарожнiкавыя талеркi...
— Трэба сказаць, што аўдыторыя «Культуры» ў цэлым па Беларусi зараз не перавышае трох працэнтаў. Яго глядзяць у асноўным жыхары Мiнска, а таксама Вiцебска i iншых абласных цэнтраў. I ў гэтых гарадах сёння дастаткова развiтое кабельнае тэлебачанне. Таму ў людзей будзе магчымасць глядзець беларускi нацыянальны тэлеканал «Лад» — i адначасова большасць з iх будуць мець магчымасць глядзець «Культуру» па кабелю.
Наогул, я не думаю, што гэта вялiкая траўма для большасцi людзей. Я згодны, што лепш мець больш каналаў. Але iснуе рэальнасць, i, думаю, зыходзячы з рэальнай сiтуацыi, Белтэлерадыёкампанiя прыняла правiльнае рашэнне.
http://zvyazda.minsk.by/second.html?r=16&p=17